“Book Descriptions: “…Гэты раман, назва якога запазычаная ў вядомай карціны Пітэра Брэйгеля-старэйшага, — гіпнатычная гісторыя жыцьця дзяўчыны Веранікі, німфаманкі-нарцысісткі, што жыве ў краіне, чымсьці падобнай да Беларусі, працуе ва ўправе канцэнтрацыйных лягераў…
…Сьвет, які стварае Бахарэвіч, нагадвае хутчэй мроі з прозы Кафкі або Набокава, але структурна “Сарока на шыбеніцы” — гэта мазаіка ў духу Картасара. Выдатная літаратурная спародненасьць, якая сьведчыць ня толькі пра зьдзейсьненую аўтарам амбітную спробу далучыцца да найвялікшых чарадзеяў пяра, але і пра тое, што ён ставіць сабе штораз вышэйшую творчую плянку…”